“Залатая рыбка” для сям’і Лукашэнкі: як пабудаваны рыбны бізнес — эфір

buromedia.io

buromedia.io

У беларускіх улад няма выхаду да мора, але яны здолелі выгадна прышвартавацца ў Расіі, атрымліваючы там квоты на вылаў рыбы ўжо больш як дваццаць гадоў. Рыбны промысел прыносіць мільёны долараў і аддадзены на водкуп найбліжэйшаму колу Аляксандра Лукашэнкі.

Як уладкаваны гэты рыбны бізнес, хто на ім зарабляе? Хто для “сям’і” Людміла Няронская, і пры чым тут сябры Уладзіміра Пуціна? Якім чынам да рыбнага бізнесу датычны ўнук Лукашэнкі — Аляксандр Лукашэнка-малодшы, і пры чым тут кішэня дзяржаўнага бюджэту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.