Вы тут

Закон аб адзіным дні галасавання прызнаны адпаведным Канстытуцыі

Рашэнне было прадказальнае / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Закон аб адзіным дні галасавання прызнаны адпаведным Канстытуцыі. Такое рашэнне прыняў Канстытуцыйны суд Беларусі. Яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нядаўна за змяненне Канстытуцыі і за адзіны дзень галасавання прагаласаваў Нацыянальны сход. У выніку планавыя выбары ў мясцовыя саветы, якія мусілі прайсці ў бліжэйшыя месяцы, не адбудуцца. Паўнамоцтвы дзейных мясцовых саветаў працягваюцца. Згаданыя выбары сумясцяць з парламенцкімі выбарамі. Мяркуецца, што ўпершыню адзіны дзень галасавання будзе рэалізаваны ў 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.