Захад праяўляе тут абсалютную пасіўнасць — Латушка пра заяву Пуціна

Захад праяўляе тут абсалютную пасіўнасць — Латушка пра заяву Пуціна

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка пракаментаваў заяву Уладзіміра Пуціна аб тым, што першыя расійскія ядзерныя зарады ўжо дастаўлены ў Беларусь.

"На жаль, Захад маўчыць... Захад, які з’яўляецца нашым хаўруснікам, праяўляе тут абсалютную пасіўнасць, — кажа Латушка. — Ён не разумее, што размяшчэнне ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі фактычна ставіць пад пагрозу існаванне нашай дзяржавы, незалежнай дзяржавы".

16 чэрвеня Пуцін заявіў, што працы па размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі збіраюцца завяршыць да канца года: "Да канца года мы гэтую працу выканаем цалкам і поўнасцю". Павел Латушка падкрэслівае, што заява расійскага прэзідэнта паказвае цяперашні статус Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго слоў, размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў РБ гэта "фактычна поўная здача нашага суверэнітэту". А яшчэ гэта пагроза для Беларусі, бо Пуцін можа выкарыстаць ядзерную зброю і нават не згадае, што "на тэрыторыі Беларусі ўвогуле жывуць беларусы".

Латушка заклікае "прыняць самыя жорсткія" санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і "забяспечыць" яго ліквідацыю "любымі даступнымі сродкамі", запатрабаваць поўнага вываду расійскіх войск з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі