Заіка: змяншэнне кантроля дзяржавы над цэнамі прывядзе да іх павышэння

Беларускія ўлады плануюць зменшыць кантроль над цэнаўтварэннем. Паводле словаў міністра эканомікі Мікалая Снапкова, пералік цэнаў, якія рэгулююцца дзяржавай, будзе значна скарочаны. Эканаміст Ленаід Заіка лічыць, што, гэта прывядзе да павышэння цэнаў. Леанід Заіка: “Як будзе далей? Паколькі ў нашай краіне ўсё робяць непаслядоўна, то цалкам магчыма, што цэны вырастуць на шэраг тавараў. Тым больш, што напярэдадні Новага года жаданне падняць цэны ёсць ва ўсіх.Я вось ужо звярнуў увагу, прыйшоўся па рынку, на 20-30% ёсць павелічэнне цэнаў на некаторыя тавары. Але гэта яшчэ і часткова звязана са зменай курса беларускага рубля”.

Тэарэтычна мэта падобных эканамічных захадаў — устанавіць цэны на тым жа ўзроўні, што і ў іншых краінах і як вынік — панізіць іх. Праўда, каб цэны пачалі рэгулявацца не дзяржавай, а свабоднай канкурэнцыяй, трэба прыцягваць у краіну замежныя маркі. Аднак у нашай краіне гэтага не робіцца, адзначыў Леанід Заіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі