Нагадаем, 20 чэрвеня стала вядома, што на стратных прадпрыемствах Беларусі імкліва расце заробак. Сярэднемесячны заробак ужо большы за 5 мільёнаў рублёў і ў красавіку перавысіў сярэдні заробак па краіне.
На думку эканаміста Леаніда Заікі, гэта адна з асноўных рысаў беларускай эканомікі.
Заіка: "У гэтым і сэнс той эканамічнай мадэлі "крышталёвага сасуда", пра які кажуць многія аналітыкі. Беларуская эканоміка — гэта дзяржаўная эканоміка. Эканоміка, у якой дзяржаўныя прадпрыемствы фінансуюцца часткова з бюджэту — за кошт субсідый, танных крэдытаў... І цяпер жа любое дзяржаўнае прадпрыемства можа ўзяць крэдыт пад заробак і прыдумаць заробак які толькі можна".
Фота — telegraf.by