Заіка: Лукашэнка зразумеў, што Мытны саюз – гэта балота

Беларускае кіраўніцтва пачынае разумець усю небяспеку ад удзелу краіны ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам. Менавіта пра гэта сведчаць апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, перакананы эканаміст Леанід Заіка. Леанід Заіка: “Лукашэнка загуляўся, ён занадта пазяхнуў – і гэтае інтэграцыйнае мытнае балота пачало зацягваць Беларусь. Зараз ён бачыць, што тыя мэты, якія ён ставіў: доступ да танных расійскіх рэсурсаў, пэўныя прэферэнцыі – гэта не надта і атрымліваецца. Нарэшце гэта зразумелі ў беларускім кіраўніцтве і зараз бачаць, што асаблівых выгодаў няма. І Лукашэнка лічыць, што калі і надалей гэтак будзе, то няма чаго ісці ў той Мытны саюз. І ў гэтым плане ён мае рацыю”.

Нагадаем, 11 сакавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што функцыянаванне Мытнага саюза павінна цалкам адпавядаць інтарэсам Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мытны саюз будзе асуджаны на правал, калі ўжо цяпер пачнуцца нейкія папраўкі і выключэнні ў ранейшых дамоўленасцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі