Загінуўшага на пажары ў Лёзна падпалкоўніка Андрэя Мазаля пахаваюць у Віцебску

Андрэй Мазоль / mchs.gov.by
Андрэй Мазоль / mchs.gov.by

Памерлага на тушэнні пажару начальніка абласнога ўпраўлення МНС Андрэя Мазаля пахаваюць у аўторак у Віцебску, паведамляе МНС.

Цырымонія развітання пройдзе з 10.00 да 12.30 у абласной філармоніі (вуліца Леніна, 69).

Андрэю Мазалю стала дрэнна падчас ліквідацыі буйнога пажару на льнозаводзе ў Лёзне. Неўзабаве ратавальнік памёр. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Мазоль працаваў намеснікам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС з мая 2019 года. Да гэтага ўзначальваў Гомельскі РАНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі