Загінулы пад Мінскам мужчына атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак

Загінулы пад Мінскам мужчына атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак

Загінулы пад Мінскам пасля скачка з 70-метровай трубы мужчына не быў прафесійным роўпджамперам. Ён атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося ў пасёлку Сосны 18 чэрвеня. 27-гадовы мужчына скакаў з трубы кацельнай, з нейкай прычыны страхоўка не спрацавала і ён загінуў. Праводзіцца расследаванне. Індывідуальны прадпрымальнік (каманда “Ropejumping Team Crank”), які арганізаваў скачок і адказваў за бяспеку, затрыманы. Распачатая крымінальная справа, прызначаныя экспертызы.

Загінулы пад Мінскам мужчына атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак
Фота: Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі