Вы тут

Зацверджаны каляндар Кубка свету па біятлоне

Фота: pixabay.com

Зацверджаны каляндар новага сезону Кубка свету па біятлоне. Першы этап пройдзе ў Славеніі (Паклюка), ён стартуе 2 снежня. Далей будзе Аўстрыя (Хохфільцэн, пачатак — 13 снежня), Чэхія (Нове-Места, 20 снежня), Германія (Оберхоф, 10 студзеня 2019-га і Рупольдынг, 16 студзеня), Італія (Антхольц, 24 студзеня), Канада (Кэнмар, 7 лютага), ЗША (Солт-Лейк-Сіці, 14 лютага). Заключны этап адбудзецца ў сакавіку наступнага года ў Нарвегіі (21-24 сакавіка). Такое рашэнне прыняў Міжнародны саюз біятланістаў.

Як вядома, у новым сезоне будзе выступаць моцна абноўленая жаночая зборная Беларусі. Закончылі свае спартыўныя кар'еры яе лідары Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна. Сярод новых кандыдатаў у склад нацыянальнай беларускай зборнай — прадстаўнікі Расіі.