"Зачыстка" ў Гомелі: дзясяткі чалавек за кратамі

Затрыманыя ў Гомелі / t.me/vybory_smotri/
Затрыманыя ў Гомелі / t.me/vybory_smotri/

Сілавікі правялі "зачыстку" ў Гомелі. Яны сцвярджаюць, што "праверылі" больш за 30 чалавек "на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням" і "выявілі сувязі замежных удзельнікаў экстрэмісцкіх фармаванняў". Больш за дваццаць чалавек "прыцягнулі да адказнасці", піша @vybory_smotri.

Як паведамляе Радыё Свабода, каля 20 затрыманых утрымліваюць за кратамі ў жорсткіх умовах. Для іх не бяруць перадачы ад сваякоў, яны не маюць бялізны, матрацаў і сродкаў гігіены. Кожныя дзве гадзіны праводзіцца праверка, у тым ліку ноччу. Яшчэ адно "новаўвядзеньне" ў ціску на затрыманых — штоноч іх пераводзяць з камеры ў камеру, і таму яны не могуць спаць.

Хваля ператрусаў і затрыманняў у Беларусі праходзіць пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах. Рэжым пагражае выявіць усе "спячыя ячэйкі" падпольшчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі