Зачаруй арганізатараў фестывалю "Шаманы Шаблі"

Для таго, каб атрымаць запрашальнік на фестываль шаманскай музыкі не трэба быць сапраўдным чараўніком ці ведаць старажытныя замовы ды праклёны. Дастаткова падабраць тыя чароўныя словы, пасля якіх арганізатары проста не змогуць не падарыць вам квіткі, ды зрабіць так, каб ваш зварот выглядаў як сапраўдная замова. 


Мы гатовыя ўбачыць усё, ад аднаго сказу да вершаў і песень, але спадзяемся, што абыдзецца без праклёнаў. ;)


Магічныя пасланні можна адпраўляць нам на пошту [email protected] ці пакідаць у каментарыях да постаў пра конкурс у ВК і Facebook, альбо дасылаць ў Твітары @euroradio да 18:00 пятніцы, 13 ліпеня.


Імя пераможцы даведаемся ў 20:30 у жывым эфіры Еўрарадыё таксама 13 ліпеня.

Фота: Коzлова Е. R. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі