Забойца здаўся міліцыі праз 14 пасля здзяйснення злачынства

52-гадовы жыхар Барысава асуджаны на 13 год турмы за тое, што забіў аднаго чалавека і замахваўся на забойства іншага, паведамляе БелаПАН. Адметна, што гэтыя злачынствы ён здзейсніў болей за 14 гадоў таму і толькі нядаўна сам прыйшоў у міліцыю з пакаяннем. Мужчына прызнаўся ў тым, што стаміўся жыць з такім цяжарам шмат гадоў. Да таго ж яму давялося прайсці працэдуру дыкціласкапіравання і таму ён палічыў, што выкрыццё непазбежнае. Матывам здзяйснення злачынства стаў страх таго, што ў яго будуць вымагаць грошы. Раней забойца быў ахвярай вымагальнікаў. Усе гады ён хаваўся і жыў пад выдуманым імём у Барысаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі