“Забойца смартфонаў”, суд на баку Трампа, іспанцы дачакаліся — #ІхНоравы
![Кароткі агляд сусветных навін](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/257.jpg.webp?itok=KuH2OYnH)
Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage
Нам паказалі дэвайс, які, імаверна, заменіць смартфон. Суд стаў на бок Трампа (бывае і такое). А ў Барселоне завяршаецца будаўніцтва самага вядомага ў свеце “даўгабуда”. Пра гэта і не толькі — у нашым аглядзе міжнародных навін.
Выхадцы з Apple паказалі “забойцу смартфонаў”
На Тыдні моды ў Парыжы прадставілі стартап былых супрацоўнікаў Apple — дэвайс, які "аднойчы заменіць смартфон". Гэта Humane Ai Pin.
![“Забойца смартфонаў”, суд на баку Трампа, іспанцы дачакаліся — #ІхНоравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F7Tx4nOWQAEKeJv.jpg.webp?itok=FxEtgh2w)
Гаджэт падобны на вельмі кампактны тэлефон з праектарам замест дысплея. Ён мацуецца на вопратку і праецыюе тэкст і выявы наўпрост на далонь.
Падрабязнасцяў пра дэвайс пакуль вельмі мала. Вядома, што з функцый прадугледжаныя званкі, камера, перакладчык, галасавы асістэнт, а таксама распазнаванне навакольных аб'ектаў. Так, напрыклад, дэвайс можа адсканаваць тавар у краме і адказаць на пытанні пра яго — гэта магчыма дзякуючы шырокаму выкарыстанню алгарытмаў штучнага інтэлекту.
Таксама вядома, што за пяць гадоў стартап Humane прыцягнуў ужо $240 млн.
Колькі будзе каштаваць рэвалюцыйны дэвайс і калі паступіць у продаж, пакуль не паведамляецца.
Вярхоўны суд ЗША не супраць удзелу Трампа ў выбарах
Вярхоўны суд ЗША адмовіўся разглядаць пазоў пра пазбаўленне Дональда Трампа права балатавацца на пасаду прэзідэнта ў наступным годзе. Пазоў падаў малавядомы прадстаўнік Рэспубліканскай партыі Джон Энтані Кастра, які таксама хоча балатавацца ў прэзідэнты. Неабходнасць забараніць Трампу ўдзельнічаць у перадвыбарнай гонцы ён аргументаваў тым, што той спрыяў "паўстанцам", якія "жорстка напалі" на Капітолій 6 студзеня 2021 года.
Справа Кастра супраць Трампа грунтуецца на палажэннях 14-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША, паводле якой любы амерыканец не мае права займаць дзяржаўную пасаду, калі ён "удзельнічаў у бунце або паўстанні" супраць уладаў ЗША або аказваў дапамогу паўстанцам.
![“Забойца смартфонаў”, суд на баку Трампа, іспанцы дачакаліся — #ІхНоравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/image_2023-10-03_14-00-43.png.webp?itok=05_z3MUF)
Калісьці 14-ю папраўку ўнеслі ў Канстытуцыю ЗША, каб пасля Грамадзянскай вайны былыя канфедэраты не маглі займаць дзяржаўныя пасады. Аднак у найноўшай гісторыі краіны папраўка не прымянялася.
Вярхоўны суд ЗША адхіліў пазоў без каментароў.
Прайграўшы Джо Байдэну прэзідэнцкія выбары 2020 года, Дональд Трамп доўгі час адмаўляўся прызнаваць паразу і запэўніваў сваіх прыхільнікаў, што ў яго нібыта скралі перамогу, фальсіфікаваўшы вынікі галасавання.
6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў Трампа сабраліся ў цэнтры Вашынгтона, каб выказаць сваю незадаволенасць вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. На гэтым мітынгу Трамп заклікаў натоўп прыйсці да Капітолія, каб выказаць сваю пазіцыю.
![“Забойца смартфонаў”, суд на баку Трампа, іспанцы дачакаліся — #ІхНоравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Sagrada-Familia-setembre-2022-Temple_Estat-actual.jpg.webp?itok=UnBzH2Yb)
Манументальнае збудаванне разлічанае на размяшчэнне каля 13 тысяч чалавек.
І без таго павольнае будаўніцтва, якое вядзецца выключна на ахвяраванні, было прыпыненае ў канцы 1930-х гадоў праз грамадзянскую вайну ў Іспаніі.
У 1984 годзе будынак быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а ў 2010 годзе ён быў асвечаны папам Бенедыктам XVI для рэлігійнага богаслужэння.
Будаўніцтва царквы вялося незаконна 137 гадоў — ажно да 2019 года, калі гарадская рада Барселоны нарэшце выдала дазвол на будаўніцтва. Улады толькі ў 2016 годзе выявілі "анамалію" з адсутнасцю дазволу. Адміністрацыя базілікі будзе выплачваць у гарадскую казну кампенсацыю ў памеры $41 млн цягам 10 гадоў.
Калі будаўніцтва будзе завершанае, Sagrada Familia стане самай высокай царквой у свеце, абагнаўшы Ульмскі сабор у Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.