Чэчка не першы: як раней выкарыстоўвала замежнікаў дзяржпрапаганда?

Экс-вайсковец з Польшчы Эміль Чэчка — "падарунак лёсу" для беларускай дзяржпрапаганды / калаж Улада Рубанава
Экс-вайсковец з Польшчы Эміль Чэчка — "падарунак лёсу" для беларускай дзяржпрапаганды / калаж Улада Рубанава

У 2021 годзе беларуская дзяржпрапаганда атрымала два нечуваныя "падарункі лёсу". Першы — амерыканец Эван Ньюман, які штурмаваў Капітолій у студзені 2021-га. Пасля таго як Феміда ЗША ўзяла мужчыну на заметку, ён пакінуў радзіму і жыў ва Украіне. Калі ў жніўні 2021 года СБУ зацікавілася "ўцекачом", ён нелегальна перайшоў украінска-беларускую мяжу, каб атрымаць палітычнае прыстанішча ў РБ. І на табе — праз чатыры месяцы пасля інцыдэнту з амерыканцам з Польшчы ў Беларусь дэзерціруе польскі вайсковец Эміль Чэчка.

Чечко не первый: как раньше использовала иностранцев госпропаганда?
Эван Ньюман / “Беларусь 1”

У Беларусі прапагандысты тут жа ўзялі перабежчыкаў у абарот, адначасна мусіруючы тэму "антычалавечнай палітыкі" Захаду. Ньюмана прадставілі "простым амерыканцам, хто шукаў справядлівасці", а Чэчка аказаўся тым, хто адмовіўся "выконваць злачынныя загады свайго кіраўніцтва".

Лёс нячаста падкідвае прапагандыстам "падарункі" накшталт Эвана і Эміля. Але дзяржСМІ і раней штампавалі рэпартажы пра "шчаслівую дзяржаву" з удзелам ураджэнцаў іншых краін. Прыклад — 50-хвілінная відэаагітка, якая выйшла акурат перад выбарамі 2020 года, пра іншаземцаў, якія добра ўладкаваліся ў Беларусі. Рэзанансных выпадкаў накшталт Ньюмана і Чэчкі тады яшчэ не было, і тэлевізійнікі выкручваліся як маглі, выкарыстоўваючы адпрацаваную метадычку пра чысціню беларускіх вуліц і спакойнае жыццё. Частка з прыцягнутых да ўдзелу ў фільме "ўдзячных замежнікаў" — гэта не "проста людзі", а цалкам сабе медыйныя асобы, да таго ж аблашчаныя беларускім рэжымам.

Бізнесмен супраць прыватызацыі

"Стратэгія эканамічнага развіцця Беларусі аказалася вельмі правільнай і мудрай. Я сам удзельнічаў у некалькіх прыватызацыях у некалькіх краінах Еўропы, і я не хацеў бы, каб гэта адбывалася ў Беларусі". Так у агітцы дзяржСМІ пра прыватызацыю выказаўся... не, не камуніст, а бізнесмен Вібар Муліч, старшыня савета дырэктараў будаўнічай кампаніі "Дана Холдынгз", якая належыць набліжаным да Лукашэнкі сербам Карычам.

Чечко не первый: как раньше использовала иностранцев госпропаганда?
Віктар Лукашэнка і Вібар Муліч / БЕЛТА

Законапаслухмяны грамадзянін

"У нас самая багатая краіна свету і самыя бедныя людзі", — так у гэтым самым рэпартажы адгукаецца пра Ірак Маджыд Аль-Кайсі, ганаровы консул і заўзяты прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. "Беларусь — самая спакойная краіна, закон — сто адсоткаў", — кажа ён.

Самога Маджыда цяпер падазраюць у нелегальным трансферы мігрантаў з краін Усходу праз Беларусь. Сярэдні заробак у Іраку ў 2021 годзе складае 455 долараў, у Беларусі, па афіцыйных звестках, ён вагаецца на ўзроўні 500–580 долараў. Ці варта гаварыць пра згаданыя "100%" законнасці ў Беларусі, калі дагэтуль не заведзена ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў, чые дзеянні пацягнулі траўмы і смерці беларусаў у часе падзей 2020 года?

Чечко не первый: как раньше использовала иностранцев госпропаганда?
Маджыд Аль-Кайсі і намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч / mfa.gov.by

Аматар моцнай рукі

Наступны герой агіткі ад дзяржСМІ — цяпер нябожчык славен Томаш Чатэр, які быў галоўным трэнерам жаночай гандбольнай зборнай Беларусі. Мужчына таксама не хаваў сваёй сімпатыі да Лукашэнкі. "У нас [у роднай краіне Томаша. — Еўрарадыё] ўсё вырашае парламент. Там 20 або 30 людзей. Нязгода, адзін хоча так, другі так. Мне падабаецца, што тут [у Беларусі. — Еўрарадыё] адзін чалавек і ён камандуе".

Чечко не первый: как раньше использовала иностранцев госпропаганда?
Томаш Чатэр / HC-GOMEL.BY

Уцякачка з Данбаса

Чечко не первый: как раньше использовала иностранцев госпропаганда?
Дзяўчына Алёна з рэпартажу дзяржТБ / ctv.by

Бландзінку на фота дзяржпрапаганда прадставіла як украінку Алёну, якая ўцякла ў Беларусь ад вайны на Данбасе ў 2014 годзе. На яе думку, Беларусь адрываецца ад "постсаўковай" ідэалогіі і ідзе ў бок Еўропы.

— Чаму Беларусь? Напэўна, праз вашага палітычнага лідара. Усе ведаюць, як ён умее дамовіцца, — мае на ўвазе дзяўчына Мінскія пагадненні па Данбасе. — Хоць бы не страляюць "Таполямі" і "Градамі".

Калі б дзяўчына ведала пра тое, што ў 2021 годзе Лукашэнка захоча размясціць на мяжы з Украінай некалькі дывізіёнаў расійскіх аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр", ці памянялася б яе меркаванне пра "перамоўніка"?

Японец з 2000-х

Яшчэ адзін каларытны спікер з відэаагіткі — выкладчык японскай мовы Акіра Фурусава, які пераехаў у Беларусь у 2000 годзе, — расказвае, што краіна тады падалася яму змрочнай. Але потым яму вельмі спадабаўся Камароўскі рынак у Мінску, "шчырыя ўсмешкі людзей" і тое, што машыны прапускаюць людзей на пешаходным пераходзе. У інтэрв'ю рэсурсу Onliner японец не разумее, чаму людзі незадаволеныя, калі ў краіне "людзі ходзяць у добрыя рэстараны, катаюцца на дарагіх машынах".

Чечко не первый: как раньше использовала иностранцев госпропаганда?
Акіра Фурусава / фота з акаўнта Акіры Фурусавы "УКантакце"

Мы пералічылі не ўсіх удзельнікаў агітацыйнага відэа дзяржТБ. Прапаганда працягвае выкарыстоўваць у рэпартажах "шчаслівых маці", "удзячных лекараў" і "паспяховых фермераў" з-за мяжы.

Але калі раней заспакаяльная рыторыка праўладных медыя была пабудаваная на апавяданнях пра чыстыя гарады Беларусі і спакойнае жыццё, то ў 2021 годзе прапагандысты ўжо не саромеючыся расказваюць пра "простага амерыканца, чые крамы палілі прадстаўнікі руху BLM, хто шукаў справядлівасці, задаваў нязручныя пытанні, але страціў практычна ўсё і пераследуецца ўрадам ЗША" і пра тое, што "польскіх вайскоўцаў напампоўвалі алкаголем і прымушалі расстрэльваць уцекачоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі