Вы тут

Забойца мужа і жонкі з прозвішчамі Пушкін і Ганчарова затрыманы ў Пецярбургу

Санкт-Пецярбург / Ілюстрацыйнае фота​

Жыхар Пецярбурга затрыманы па падазрэнні ў забойстве двух чалавек, паведамляе прэс-служба ўпраўлення СКР па горадзе.

У канцы жніўня ў кватэры на Рабаўскай шашы былі знойдзеныя трупы 43-гадовай жыхаркі Пецярбурга з прозвішчам Ганчарова і яе 31-гадовага мужа з прозьвішчам Пушкін.

Паводле версіі следчых, мужа і жонку забіў нажом 25-гадовы мужчына падчас сваркі, якая ўзнікла падчас сумеснага ўжывання спіртнога. Мужчыну таксама падазраюць у крадзяжы тэлевізара, двух мабільных тэлефонаў і сістэмнага блока.

Падазраваны затрыманы, супраць яго распачатая крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.