Вы тут

Заблакаваны Youtube-каналы беларускіх прадпрыемстваў, якія падпалі пад санкцыі

Раней Google заблакаваў акаўнт і Youtube-канал Следчага камітэта

Google заблакаваў Youtube-каналы беларускіх кампаній і арганізацый, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі, паведамляе "Наша Ніва".

Заблакаваны каналы кампаній "Нёман", "Нафтан", "Брэміна Груп", "Лакафарба",  "Дана Холдынгс", "Белшына" і "Беларуськалій."

Таксама заблакаваны YouTube-каналы абласных упраўленняў унутраных спраў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай вобласцяў. 

Раней Еўрарадыё паведамляла, што Google заблакаваў акаўнт і Youtube-канал Следчага камітэта Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.