Забілі "чарнобыльскага ваўка", які тэрарызаваў вёскі каля Брагіна (фота)

Нагадаем, на працягу мінулага тыдня там былі зафіксаваныя шматразовыя напады звера на падворкі вяскоўцаў. У выніку драпежнік знішчыў больш за дзесяць сабак, птушак і іншых жывёлаў. Пасля гэтага ў вёсках было арганізаванае кругласуткавае дзяжурства міліцыянтаў, паляўнічых. Аднак злавіць ваўка яны ніяк не маглі.



І толькі днямі спрацавалі засады. Падчас аблавы адзін з ваўкоў ішоў да населенага пункта і быў застрэлены. Мяркуецца, што менавіта ён і тэрарызаваў вёскі. Цяпер забітых жывёлаў правераць на шаленства, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — БЕЛТА, ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі