Вы тут

Забастоўшчыкі на "Беларуськаліі" пагражалі галадоўкай, падтрымаць іх едзе J:MOPC

Шахцёры / З архіву Еўрарадыё

Раніцай 19 жніўня ў Салігорку сабраліся забастоўшчыкі "Беларуськалія". Сустаршыня страйкаму Анатоль Бокун на мітынгу заявіў, што "пад беспрэцэдэнтным ціскам... нашы рады радзеюць" (ёсць звесткі, што рабочых палохаюць не толькі звальненнямі, але і крымінальнай адказнасцю, і значная іх частка выйшла на працу). Прайшло адкрытае пасяджэнне страйкаму.

Як вядома, шахцёры патрабуюць прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі, адправіць у адстаўку Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну, прыцягнуць іх да адказнасці, вызваліць палітвязняў і затрыманых удзельнікаў мірных акцый. У патрабаванні ўключылі гарантыі для працоўных.

Бокун прапанаваў аб'явіць галадоўку ў падтрымку патрабаванняў. Але адзінства ў кіраўніцтве страйкаму не было. Пасля нарады вырашылі працягваць забастоўку, палічылі перадчасным ставіць пытанне пра галадоўку.

Агульны збор прызначаны на 18:00. Анансаваны канцэрт гурта J:MOPC, які сёння ўвечары збіраецца прыехаць у Салігорск, каб падтрымаць забастоўшчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.