Зааабаронца хацела адсвяткаваць адкрыццё хаткі для котак — і атрымала 15 содняў

Жыхарку Оршы абвінавацілі ў тым, што яна "пакінула заклік узяць удзел у святкаванні адкрыцця хаткі для котак з сумесным чаяваннем" / pixabay
Жыхарку Оршы абвінавацілі ў тым, што яна "пакінула заклік узяць удзел у святкаванні адкрыцця хаткі для котак з сумесным чаяваннем" / pixabay

Зааабаронцу з Оршы Алену Мірашнічэнка арыштавалі на 15 содняў за прапанову адсвяткаваць адкрыццё хаткі для котак, пішуць праваабаронцы “Вясны”.

Алена дапамагае бяздомым жывёлам. Прыкладна напачатку лютага ёй даслалі позву, дзе было напісана, што супраць жанчыны распачатая адміністрацыйная справа. Калі зааабаронца прыйшла ў міліцыю, яе арыштавалі. Суд адбыўся адразу, і суддзя вырашыла наказаць Алену 15-цю соднямі арышта.

“Цяпер стала вядома, што яе абвінавацілі ў тым, што яна ў Viber у суполцы "Хвосцікі", створанай для дапамогі бяздомным жывёлам, "пакінула заклік узяць удзел у святкаванні адкрыцця хаткі для котак з сумесным чаяваннем", — паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

У пастанове суддзя адзначыла, што пры вызначэнні віду спагнання, ўлічвала "характар і ступень грамадскай шкоднасці здзейсненага адміністрацыйнага правапарушэння, які адносіцца ў адпаведнасці з КаАП да катэгорыі грубых, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве і дзяржаве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі