За ўдзел у пратэстах 2020-га судзяць адразу 17 чалавек

Міліцыянеры і пратэстоўцы

Міліцыянеры і пратэстоўцы / Кадр з відэа

За ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га судзяць адразу 17 чалавек. 1 красавіка крымінальныя справы разглядаюцца ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Суддзі — Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская, паведамляюць праваабаронцы.

Па пратэсных справах праходзяць Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Дзмітрый Хута, Эдуард Апановіч, Алег Арцюх, Аляксей Лескавец, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Сяргееў, Вольга Тадро, Вячаслаў Шкуцько і Алена Стахейка. Іх абвінавачваюць па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). 8 чалавек з іх судзяць з пачатку сакавіка, яшчэ 9 чалавек — з 28 сакавіка.

Прапагандысты апублікавалі відэа, як міліцыянеры заводзілі ў суд першую партыю фігурантаў справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі