У баранавіцкай міліцыі за "паклёп" на Лукашэнку судзілі пенсіянерку

Суд правялі ў міліцыі

Суд правялі ў міліцыі / prokuratura.gov.by

У Баранавічах жанчыну судзілі за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку. Чамусьці суд вырашылі правесці ў будынку міліцыі.

Як піша nashkraj.by, у лютым 2021 года жанчына пабачыла ў сацсетках пост з фота Лукашэнкі і каментаром да яго, і змясціла на сваёй старонцы. А там сілавікі знайшлі звесткі, якія Аляксандра Лукашэнку "дыскрэдытуюць". Была распачатая крымінальная справа. Яе разглядаў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Жанчыне прызначылі 3 года і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Як піша spring96.org, суд прайшоў 28 сакавіка. Судзілі Рамуальду Дэкола. Па звестках праваабаронцаў, ёй 60 гадоў (а не 70, як пісала раённая газета). Суддзёй была Ганна Папова, дзяржабвінаваўцам — пракурор Вадзім Карачун.

Падобныя суды праходзяць па ўсёй Беларусі. У канцы мінулага года жыхара Баранавічаў паказальна судзілі ў каледжы за "абразу" Лукашэнкі. Летась там жа асудзілі жанчыну за абвінавачванне Аляксандра Лукашэнкі ў забойстве.

У баранавіцкай міліцыі за "паклёп" на Лукашэнку судзілі пенсіянерку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі