Вы тут

За студзень 2018 года Мінінфарм закрыў каля 30 сайтаў

Фота: pixabay.com

За студзень 2018 года Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ амаль да 30 сайтаў, паведамляецца на сайце ведамства

Доступ да 27 інтэрнэт-рэсурсаў быў перакрыты з прычыны размяшчэння неналежнай рэкламы. Падставай для гэтага былі пісьмовыя апавяшчэнні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Яшчэ два сайты былі зачыненыя за распаўсюд інфармацыі, скіраванай на рэалізацыю наркотыкаў.

Нагадаем, што ў студзені Мініфарм таксама перакрыў доступ да грамадска-палітычнага сайта "Хартыя'97".