Вы тут

За стральбу ў аднаго з кіраўнікоў ДАІ Брэстчыны пенсіянер атрымаў 5 год калоніі

На месцы здарэння / @skgovby

За стральбу ў аднаго з кіраўнікоў ДАІ Брэсцкай вобласці пенсіянер атрымаў 5 гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым у "гвалце і пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з помсты за выкананне службовай дзейнасці". Як паведамляе прэс-служба пракуратуры Брэсцкай вобласці, "да абвінавачанага выкарыстаны прымусовыя меры бяспекі і лячэння". Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза засведчыла, што мужчына ў момант здзяйснення злачынства не мог цалкам усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.