Вы тут

У Брэсце стралялі ў аднаго з кіраўнікоў ДАІ вобласці

Юрый Шыкунец / З архіву vb.by

Раніцай 27 ліпеня ў Брэсце стралялі ў аднаго з кіраўнікоў ДАІ вобласці. Падпалкоўнік міліцыі Юрый Шыкунец сказаў TUT.by, што з ім усё ў парадку. Цяпер ён знаходзіцца ў Следчым камітэце.

Шыкунец — начальнік міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося ў будынку ДАІ ў кабінеце Шыкунца. 70-гадовы мужчына страляў у яго з самаробнай зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.