За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" сёлета асудзілі больш за 450 чалавек

За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" сёлета асудзілі больш за 450 чалавек

Ад пачатку 2022 года у беларускіх судах за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП) асуджаныя мінімум 455 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. 

Тым самым яны ставяць пад сумнеў учорашняе паведамленне начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Юрыя Ткачука. Ён заявіў, што з пачатку года па гэтым абвінавачанні затрымалі 237 чалавек. 

Таксама Ткачук заявіў, што рыхтуюцца змены ў заканадаўства — беларусаў змогуць судзіць за падпіску на такія інтэрнэт-рэсурсы. Але праваабаронцы звяртаюць увагу, што суддзі і так за падпіску на "экстрэмісцкія" каналы прызначаюць "суткі" і вялізныя штрафы. 

Па стане на 16 траўня 2022 года ў Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя 633 ТГ-каналы. Улады лічаць, што ведаць спіс гэтых каналаў павінныя ўсе. У адной з судовых пастановаў суддзя адзначыў: "Ацэньваючы даныя асобы, суддзя прыйшоў да высновы, што ў сілу сваёй адукацыі, сацыяльнага становішча мужчына меў магчымасць азнаёміцца з рэспубліканскім спісам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі