Вы тут

За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" затрымалі 237 чалавек

Міліцыі даводзіцца тлумачыць, чаму затрыманых так шмат / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З пачатку 2022 года за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Беларусі затрымалі 237 чалавек, паведамілі ў МУС Беларусі. За ўвесь мінулы год у краіне было 315 такіх затрыманых. Такім чынам, сёлета ГУБАЗіК можа "палепшыць паказчыкі". Міліцыянеры тлумачаць павелічэнне затрыманых тым, што ў краіне ўсё больш тэлеграм-каналаў прызнаюць "экстрэмісцкімі" (іх цяпер 633), а не ўсе беларусы "усведамляюць адказнасць за распаўсюд падобных матэрыялаў". Гэтым людзям пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Юрый Ткачук кажа, што цяпер "разглядаецца ініцыятыва, у адпаведнасці з якой грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў тым ліку і за падпіску на падобныя інтэрнэт-рэсурсы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.