За паўгода на пажарах у Беларусі загінула 6 дзяцей

На пажары ў вёсцы Ястрабель загінула 4 дзяцей

На пажары ў вёсцы Ястрабель загінула 4 дзяцей / @skgovby

За 6 месяцаў гэтага года на пажарах у Беларусі загінула 6 дзяцей, паведамляюць у Следчым камітэце Беларусі. Чацвёра з іх загінула ў адзін дзень. Гэта адбылося ў красавіку ў вёсцы Ястрабель Брэсцкай вобласці. Наймалодшаму было 4 месяцы, найстарэйшаму — 6 гадоў. З агню тады выратаваліся 37-гадовая жанчына — маці загінулых дзяцей — і яе 4-гадовая дачка. Была распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 304 КК РБ (Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Следчыя яшчэ высвятляюць, што стала прычынай пажару. Але ў большасці выпадкаў, кажуць у СК, прычынай робіцца чалавечы фактар.

Летась на пажарах загінула 12 дзяцей ва ўзросце ад 7 месяцаў да 15 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі