Вы тут

За незаконныя штрафы кантралёра пазбавілі волі на тры гады

Па гэтай крымінальнай справе пацярпелымі былі прызнаныя трое грамадзян / "Мінск-Навіны"​

Кантралёр пасажырскага транспарту ў Мінску пазбаўлены волі на тры гады за тое, што незаконна прыцягнуў трох грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд, паведамляюць "Мінск-Навіны".

66-гадовы мінчук спаганяў грошы ў выглядзе штрафу з безбілетнікаў, якія не мелі пры сабе дакументаў або адмаўляліся паведаміць свае асабістыя звесткі. Для таго, каб ягоныя дзеянні выглядалі законнымі, кантралёр выпісваў штраф на тых асоб, чые пашпартныя звесткі ў яго ўжо былі — гэтых людзей штрафавалі за безбілетны праезд раней.

У дачыненні да кантралёра распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што хацеў атрымаць прэмію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.