За некалькі дзён абстрэлаў у Белгародскай вобласці пацярпела каля 60 дамоў

У выніку абстрэлу Белгарада была пашкоджаная праезная частка / @bbbelgorod
У выніку абстрэлу Белгарада была пашкоджаная праезная частка / @bbbelgorod

За апошнія чатыры дні ў Белгарадзе і ваколіцах праз абстрэлы атрымалі пашкоджанні 58 дамоў, пацярпеў 31 прыватны аўтамабіль. Пра гэта расказвае белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Гэтай ноччу ў горадзе зноў спрацавала СПА. І зноў пашкоджаныя фасады адміністрацыйных і жылых будынкаў. Расійскі рэсурс Baza таксама піша, што падчас абстрэлу ў двух вагонах цягніка на мясцовым вакзале выбіла шкло.

У мясцовых пабліках пішуць, што абломкі адной з ракет упалі на вуліцы Вакзальнай, дзе знаходзіцца чыгуначны вакзал, і пашкодзілі праезную частку. Відавочцы знялі відэа гучных выбухаў у горадзе. Аўтар аднаго з іх сцвярджае, што бачыў дым у раёне мясцовай ГЭС. Гэтыя сведчанні сабрала ўкраінскае агенцтва УНІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі