Вы тут

За малітвы на вуліцы царкве "Новае Жыццё" пагражаюць крымінальнай справай

Пратэстанты з царквы "Новае Жыццё" некалькі месяцаў моляцца на вуліцы / "Новае Жыццё"

Пратэстанцкай царкве "Новае Жыццё" пагражаюць крымінальнай адказнасцю за малітвы побач з забраным будынкам, паведамляе Радыё "Свабода".

Малітвы каля царквы цяпер разглядаюцца як сістэматычныя масавыя мерапрыемствы. За іх пагражае адказнасьць аж да крымінальнай. 

У лютым 2021-га пратэстантаў выселілі з будынку царквы, не прадаставіўшы ім іншага памяшкання. Спярша яны праводзілі сустрэчы ў інтэрнэце. Але калі дастаткова пацяплела, вернікі сталі кожны тыдзень збірацца на аўтастаянцы каля сваёй былой царквы для малітвы. 

За будынак "Новага Жыцця" чыноўнікі вялі "вайну" паўтара дзесяцігоддзя. Увосень 2006-га вернікі ладзілі галадоўку, каб адстаяць свой будынак. У выніку ім удалося пратрымацца ў ім яшчэ амаль 15 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.