За год у зняволенні схуднеў на 26 кг — вызвалілі яшчэ аднаго палітвязня
Канстанцін Дудзікаў / spring96.org
Адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю палітвязень Канстанцін Дудзікаў, паведамляюць праваабаронцы. Яго затрымалі год таму і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ). Першапачаткова суд Быхаўскага раёна асудзіў яго на 1,5 года "хіміі". Аднак у сярэдзіне красавіка адбыўся яшчэ адзін суд. Канстанціну зрабілі больш жорсткім пакаранне і перавялі яго ў калонію ўзмоцненага рэжыму.
"За час зняволення палітвязень схуднеў на 26 кілаграмаў, а таксама ў яго з'явіліся сур'ёзныя праблемы з зубамі", — адзначаюць праваабаронцы.
Паводле звестак на 29 верасня, у Беларусі застаецца 1334 чалавекі, якія прызнаныя палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.