За год беларусы аформілі ў Літве Tax free на суму амаль 5 млн еўра

Аўтамабілі на беларускіх нумарах каля літоўскага гандлёвага цэнтра

Аўтамабілі на беларускіх нумарах каля літоўскага гандлёвага цэнтра / delfi.lt

Грамадзяне Беларусі за год — з кастрычніка 2022 года па лістапад 2023 — аформілі на літоўскіх межах вяртанне ПДВ на суму ў 4,77 мільёна еўра. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на літоўскую падатковую інспекцыю. Рэсурс зазначае, што беларусы трымаюць упэўненае першае месца па колькасці пададзеных дэкларацый Tax free (амаль 85% дэкларацый). На другім месцы знаходзяцца грамадзяне Ізраіля (3,5%), на трэцім месцы ўкраінцы (2,07%). Расіяне займаюць пятае месца, на іх долю прыпадае каля 1%. У літоўскай падатковай інспекцыі адзначаюць, што колькасць расіян, якія вяртаюць падаткі, у параўнанні з 2019 годам скарацілася на 95%.

Беларусы часцей за ўсё вяртаюць падатак пры куплі электронікі (25,5%), тавараў для дома (21,9%) і адзення (17,91%). У 8% выпадкаў нашыя суграмадзяне афармлялі Tax free на набытыя ў Літве прадукты. Сярэдні чэк беларусаў пры вяртання ПДВ складаў 235 еўра. Нагадаем, вярнуць падатак па сістэме Tax free у Літве можна пры набыцці тавараў на суму ад 40 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі