За фота аэрадрома ў Зябраўцы гамельчуку прысудзілі 9 гадоў калоніі
![Зябраўка / Turspeak.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ziabrauka-1411.jpg.webp?itok=u_5xOuSy)
Зябраўка / Turspeak.ru
Жыхару вёска Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову прысудзілі 9 гадоў калоніі. Такое рашэнне прыняў Гомельскі абласны суд на закрытым працэсе, паведамляюць праваабаронцы.
Хлопца вінавацілі ў здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
У ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы, як пісалі СМІ, падарвалі расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём. Мінабароны Беларусі пацвердзіла, што быў выбух, прычынай было названае загаранне рухавіка ў "адзінцы тэхнікі".
Пасля гэтага інцыдэнта сілавікі пачалі правяраць мясцовых жыхароў. У тэлефоне ў Глушкова знайшлі кантакты розных украінцаў і стары здымак аэрадрома ў Зябраўцы, які ён рабіў з дрона некалькі гадоў таму. Гэтага было дастаткова для яго затрымання. Перад затрыманнем ён працаваў ветэрынарам у адной з гомельскіх клінік.
![За фота аэрадрома ў Зябраўцы гамельчуку прысудзілі 9 гадоў калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hluszkou-2601.jpg.webp?itok=ne26EBqn)
Яўген Глушкоў
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.