За чацвер з галалёднымі траўмамі шпіталізаваныя 137 беларусаў
137 чалавек з галалёднымі траўмамі былі шпіталізаваныя ў Беларусі за мінулыя суткі. Такую статыстыку назвала прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
Як распавядала Еўрарадыё, у другой палове дня пры рэзкай змене надвор'я ў Цэнтральнай Беларусі на дарогах утварыўся галалёд. Мінчукі, напрыклад, скардзіліся, што тратуары ператварыліся ў сапраўдны каток. Пазней галалёд распаўсюдзіўся і на ўсход краіны.
"У Мінску шпіталізавана 69 чалавек, з іх 8 дзяцей. У Віцебскай вобласці 8 чалавек абслужаныя амбулаторна і 68 шпіталізаваныя, у іх ліку 8 дзяцей", — цытуе БЕЛТА словы Барадун. Яна дадала, што сёння галалёд пачаўся і ў Магілёўскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.