За антываенныя пратэсты Галіна Лагацкая арыштавана на 15 сутак
![За антываенныя пратэсты Галіна Лагацкая арыштавана на 15 сутак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nva.jpg.webp?itok=5KuogsVL)
За антываенныя пратэсты мінчанка Галіна Лагацкая арыштавана на 15 сутак. Святлана Гацко, якая была затрымана з ёй, асуджана на 25 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы.
Пра затрыманне Лагацкай стала вядома 7 сакавіка. Напярэдадні яна распаўсюджвала ў Заводскім раёне сталіцы лістоўкі “Не вайне!”. Асудзілі пенсіянерку за "несанкцыянаванае пікетаванне".
Антываенныя акцыі ў Беларусі працягваюцца. Не спыняюцца і суды над затрыманымі пратэстоўцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.