За адзін вечар на МКАД злавілі 17 кіроўцаў-бяспраўнікаў

За адзін вечар на МКАД злавілі 17 кіроўцаў-бяспраўнікаў

Усяго за адзін вечар на МКАД злавілі 17 кіроўцаў-бяспраўнікаў. Як паведамляе БЕЛТА, такую прафілактычную акцыю ладзіла спецпадраздзяленне ДАІ ўвечары 9 лютага на знешнім коле кальцавой дарогі паміж праспектам Дзяржынскага і вуліцай Казінца.

Падчас гэтай акцыі ДАІ спыняла практычна ўсіх кіроўцаў — у іх правяралі дакументы і ацэньвалі фізічны стан. Адной з мэтаў была прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму і недапушчэння парушэнняў, якія істотна ўплываюць на бяспеку.

У выніку 17 бяспраўнікаў адхіленыя ад кіравання транспартнымі сродкамі. Пяцёра з іх селі за руль паўторна цягам года пасля накладання адміністратыўнага спагнання за такое самае парушэнне. З гэтай прычыны іх затрымалі і змясцілі ў ізалятар да суда. 7 аўтамабіляў даставілі на штраф-стаянку.

Таксама інспектары ДАІ выявілі дваіх кіроўцаў, якія былі ў стане алкагольнага ап’янення. Пяцёра кіроўцаў атрымалі штрафы за перавозку малалетніх дзяцей без спецыяльных аўтакрэслаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі