За адзін дзень у Telegram прыйшлі 70 мільёнаў новых карыстальнікаў

За адзін дзень у Telegram прыйшлі 70 мільёнаў новых карыстальнікаў

Падчас учарашняга збою ў працы Instagram, Facebook і WhatsApp мэсэнджар Telegram зафіксаваў рэкордны прырост карыстальнікаў. За адзін дзень ён "прырос" на 70 мільёнаў карыстальнікаў. 

"Я ганаруся тым, як наша каманда справілася з беспрэцэдэнтным ростам, таму што Telegram працягваў бездакорна працаваць для пераважнай большасці нашых карыстальнікаў. 

Для новых карыстальнікаў я хацеў бы сказаць наступнае: сардэчна запрашаем у Telegram — найбуйнейшую незалежную платформу абмену паведамленнямі. Мы не падвядзем вас, калі гэта зробяць іншыя",напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі