Вы тут

За адмаўленне генацыду беларускага народа будзе пагражаць да 5 гадоў турмы

Скульптура "Няскораны чалавек" у Хатыні / belchemoil.by​

Адмаўленне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны або пасляваенны перыяд прапануецца караць арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Пра гэта сказана ў праекце закона "Аб генацыдзе беларускага народа", які апублікаваны на партале pravo.by.

Такое пакаранне пагражае за адмаўленне генацыду, зробленае ў публічным выступе, у СМІ або інтэрнэце.

Як паведамляла Еўрарадыё, Генпракуратура Беларусі ў канцы года адправіць пракурорам замежных краін матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа. Работнікі пракуратуры, якія збіраюць гэтую інфармацыю, ужо дапыталі практычна 10 тысяч чалавек з ліку вязняў канцлагераў і іншых непасрэдных сведак злачынстваў фашыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.