Вы тут

Генпракурор: дапытаныя 10 тысяч сведак генацыду беларускага народа

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед / president.gov.by​

У канцы 2021 года пракуроры замежных краін атрымаюць матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на словы генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.

Інфармацыю накіруюць усім генпракурорам Еўрасаюза, а таксама генпракурорам іншых краін з Міжнароднай асацыяцыі пракурораў.

Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе яшчэ не скончанае, але ўжо ёсць вынікі, заявіў Швед.

Усталяваныя каля 200 месцаў пахаванняў мірных грамадзян, якія раней не былі вядомыя. У некаторых магілах могуць знаходзіцца рэшткі дзясяткаў тысяч чалавек, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Завяршаецца праца са сведкамі генацыду. Ужо дапытаныя практычна 10 тысяч чалавек з ліку вязняў канцлагераў і іншых непасрэдных сведак злачынстваў фашыстаў.

Беларускія следчыя таксама дапоўнілі спіс жывых эсэсаўцаў, якія пражываюць у 17 дзяржавах, паведаміў Швед. Гэта ў тым ліку краіны Лацінскай Амерыкі, а таксама Аўстралія і Новая Зеландыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.