За абразу Лукашэнкі асудзілі беларуса, дачка якога загінула пры абстрэле Кіева

Аляксандр Патапаў / фота з старонкі ў "Аднакласніках"
Аляксандр Патапаў / фота з старонкі ў "Аднакласніках"

Два гады калоніі агульнага рэжыму — такі прысуд атрымаў віцяблянін Аляксандр Патапаў за эмацыйныя каментары ў сацсетцы "Аднакласнікі", пішуць праваабаронцы з MAYDAY.

Прысуд 68-гадоваму мужчыну вынесла 15 лістапада суддзя Віцебскага раёна Наталля Траццякова.

Патапаў — грамадзянін Беларусі, з 1997 года жыве ў Віцебскім раёне. Раней быў судзімы. Сваякі Патапава жывуць ва Украіне. Падчас рускага абстрэлу Кіева загінула ягоная дачка, а непаўналетняя пляменніца страціла нагу.

Бядуючы ад гэтых стратаў, Патапаў 8 і 16 ліпеня напісаў у "Аднакласніках" два каментары. Ён адрэагаваў на запуск ракет з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны і пры гэтым згадаў Аляксандра Лукашэнку.

25 жніўня мужчыну ўзялі пад варту і абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Суддзя пыталася ў яго: “Як вы звязвалі існаванне прэзідэнта Лукашэнкі з тым, што ў вас у сям'і здарылася?”.

На судзе Патапаў цалкам прызнаў віну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі