За 10 хвілін пад петыцыяй у абарону БЧБ-сцяга падпісалася 1 тысяч чалавек

БЧБ-сцяг у раёне аўтазавода ў Мінску​
БЧБ-сцяг у раёне аўтазавода ў Мінску​

За 10 хвілін — з 11:10 да 11:20 30 студзеня 2020 года — пад петцыяй у абарону БЧБ-сцяга падпісалася 1 тысяч чалавек. Усяго па стане на 12:00 пад дакументам, створаным менш за суткі таму, больш за 13 тысяч подпісаў.

Сайт Petitions.by не спраўляецца з наплывам жадаючых падпісацца і працуе з перабоямі. Так што тым, хто хоча пакінуць свой подпіс у абарону бел-чырвона-белай сімволікі, давядзецца быць цярплівымі.

Напярэдадні каля сотні беларусаў звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заклікам забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе Генпракуратура рыхтуе дакументы для абвяшчэння сцяга і іншай сімволікі ў бел-чырвоных колерах экстрэмісцкімі.

У адказ Каардынацыйная рада стварыла петыцыю супрацьлеглага зместу. І яна менш, чым за суткі, сабрала ў 100 разоў больш подпісаў, чым жадаючыя забараніць БЧБ-сцяг.

"Мы лічым, што забарона на выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтаваная нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі ўладаў. Мы верым, што грамадзяне павінны мець магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы, патрабаваць прызнання пэўных кампаній, асобаў, колераў экстрэмісцкімі. Але мы дакладна ведаем, што забарона бел-чырвона-белай сімволікі — гэта не жаданне народа, а капрыз 100 чалавек", — гаворыцца ў звароце Каардынацыйнай рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі