Шпіц Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды
![Прэзентацыя "Умкі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/0005.jpg.webp?itok=IGPzLJ61)
Прэзентацыя "Умкі" / t.me/belaruskali/
Шпіц Аляксандра Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды. Пра выпрабаванні "Умкі-550" у чацвер паведаміла прэс-служба "Беларуськалія". Адзначаецца, што гэта было даручэнне Лукашэнкі і яго ўдалося выканаць "у максімальна сціслыя тэрміны".
Камбайн "Умка-550" мае такія ж параметры, што і камбайн SL-300/550, які раней збіраўся "Беларуськаліем" сумесна з адной з нямецкіх кампаній. Сцвярджаецца, што "ўзровень лакалізацыі" павялічыўся з 20% да 80% (проста нейкі рэкордны паказчык). Першы камбайн стварылі за паўтара года. Наступныя абяцаюць вырабляць за 6-7 месяцаў.
Генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты сцвярджае, што камбайн "па сваіх параметрах нічым не саступае замежным распрацоўкам". Ён упэўнены, што гэта пацвердзіцца і падчас працы ў шахце. У бліжэйшыя 2 месяцы яго змантуюць у рудніку.
Падчас прэзентацыі ў Салігорску "Умка" крышыла бетонную пліту — імітацыю горнай пароды.
![Шпіц Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0003_1.jpg.webp?itok=Gd0yIqRQ)
![Шпіц Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0004.jpg.webp?itok=I-lx5onI)
![Шпіц Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0001.jpg.webp?itok=Mjgbs22j)
![Шпіц Лукашэнкі даў назву першаму беларускаму камбайну для здабычы калійнай руды](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0002.jpg.webp?itok=8Ost18jQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.