Суд у Мінску пастанавіў знішчыць два бел-чырвона-белыя сцягі

Пратэсты 2020-га ў Мінску

Пратэсты 2020-га ў Мінску / Euroradio

Суд у Мінску пастанавіў знішчыць два бел-чырвона-белыя сцягі. Іх знайшлі ў Святланы Кудрыцкай, якую асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах 2020-га. Яе справу разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы (суддзя — Вольга Емяльяненка), паведамляюць праваабаронцы.

Кудрыцкую прызналі вінаватай у "актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у адной акцыі пратэсту. Доказам стала відэа, на якое трапіла жанчына, і адзенне, у якім яна тады была. Паводле версіі абвінавачвання, Святлана Кудрыцкая "блакавала і заступала шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яе дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, якое выявілася ў прыпынку транспарту на тэрыторыі Мінска". Сума шкоды "Мінсктрансу" ацанілі на 5839 рублёў 65 капеек.

На судзе жанчына віну прызнала. Акалічнасцю, якая змякчала адказнасць, суд прызнаў наяўнасць на яе ўтрыманні малых дзяцей.

Да суда Кудрыцкая была пад закладам у суме 12000 рублёў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі