З-за спёкі канадскі тэнісіст страціў прытомнасць (відэа)

Яму аказалі дапамогу і Данцэвіч працягнуў гульню. Паведамляецца, што тэнісны паядынак праходзіў у 40-градусную спёку.



На цяжкія ўмовы надвор'я наракаюць і іншыя тэнісісты, якія крытыкуюць арганізатараў. Спартоўцы кажуць, што на корце ў 40 градусаў цяжка знаходзіцца, не тое, што гуляць. Сербка Алена Янкавіч атрымала лёгкі апёк спіны, калі прысела на пластыкавае крэсла.
 

Тэнісістам даводзіцца піць шмат вады, а гэта ва ўмовах працяглага матча можа кепска ўплываць на іх здароўе.

Нагадаем, у адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі працягваюць удзельнічаць беларускі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова.



Фота — ВВС
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі