З-за снегападу ў Мінску збоі ў працы грамадскага транспарту
![У Мінску спыняліся тралейбусы (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/minsk.jpg.webp?itok=XgzygzKP)
У Мінску спыняліся тралейбусы (ілюстрацыйнае фота) / minsknews.by
З-за снегападу ў Мінску збоі ў працы грамадскага транспарту, ён затрымліваецца. Раніцай у чацвер на некаторых вуліцах спыняўся рух тралейбусаў. Як паведамляе "Мінсктранс", "з-за ўмоў надвор'я" яны стаялі на праспектах Пушкіна і Партызанскім, Радыяльнай і Пераходнай вуліцах. Рух арганізоўвалі па іншых вуліцах. У некаторых месцах рух транспарту ўскладнілі ДТЗ (у тым ліку і на праспекце Незалежнасці).
10-бальныя заторы на вуліцах былі ў розных раёнах сталіцы. Працавала снегаўборачная тэхніка. У выніку нямала мінчукоў спазнілася на працу.
Мінскія ж улады паведамляюць, што "камунальныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме".
Раніцай 18 студзеня ў Мінску вышыня снежнага покрыва дасягнула 21 см.
![З-за снегападу ў Мінску збоі ў працы грамадскага транспарту](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_43.jpg.webp?itok=W1KblknK)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.