Вы тут

З-за каранавіруса ў Венгрыі адменены матч зборнай Беларусі па гандболе

Беларускія гандбалісты / handball.by

З-за каранавіруса ў Венгрыі адменены матч мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе. Прычына — станоўчы тэст на COVID-19 у аднаго з беларускіх гандбалістаў. Беларуская федэрацыя гандбола паведамляе, што яму ўжо зрабілі паўторны тэст, вынік якога яшчэ невядомы.

Беларуская зборная мусіла паўдзельнічаць у таварыскім турніры. У Венгрыю прыехалі 18 гандбалістаў. На 6 студзеня быў запланаваны паядынак з венграмі (адменены), на 7-е — з Бахрэйнам (пад пытаннем).

Тым часам у некаторых СМІ пачалі пісаць, што калі пацвердзіцца заражэнне каранавірусам беларускага гандбаліста, пад пытаннем можа аказацца ўдзел зборнай у чэмпіянаце Еўропы. Ён стартуе ўжо 13 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.