З-за эканоміі паліва камунальшчыкі не спраўляюцца з уборкай снега

Кіроўцаў снегаўборачнай тэхнікі прымушаюць эканоміць паліва. З-за гэтага ім даводзіцца працаваць у халастую, пакідаючы снег не прыбраным і спальваючы дазволеную норму саляркі.

Грэйдэры, якія мусяць ссоўваць снег з праезжай часткі, ездзяць па дарозе на вялікай хуткасці з паднятымі снегаўборачнымі нажамі. Кіроўцы тлумачаць свае дзеянні тым, што іх абавязваюць эканоміць паліва, але кіламетраж, які неабходна праехаць, застаўся без зменаў.

З апушчаным нажом неабходна ехаць на паніжанай перадачы, а гэта павялічвае расход паліва. Адпаведна, снег чысцяць толькі ў месцах найбольшых заносаў.

У дарожным упраўленні адказалі, што ніякага спецыяльнага загада эканоміць паліва не было, а ў тым, што шмат мясцовых дарог да гэтага часу не ачышчаныя, вінаватыя пастаянныя снегапады і недахоп тэхнікі.

Падобнае становішча назіраецца на большасці дарог мясцовага прызначэння Маладзечанскага, Валожынскга, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў. На сельскіх дарогах, дзе рух нязначны, снегаўборачная тэхніка ад пачатку снегападаў увогуле не з’яўлялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі