З уладальніка фуры спагналі $57,5 тысячы за пашкоджаны мост

Фура пашкодзіла мост

Фура пашкодзіла мост / Скрыншот

Дзяржава спагнала з уладальніка фуры $57,5 тысячы за тое, што кіроўца ударыўся ў апору маста. Ён загінуў у ДТЗ, а пуцеправод на М1 быў зачынены праз рамонт.

Аварыя здарылася яшчэ ў канцы 2022 года у Кобрынскім раёне. Кіроўца тады заснуў за рулём. Ад удару фуры разбурылася адна са стоек пуцеправода. Ён застаўся стаяць на дзвюх замест трох, а пралёт нахіліўся на 5 см.

Тады па мосце абмежавалі рух транспарту цяжэйшага за 25 тон і адкрылі толькі адну паласу.

Шкоду разам с судовымі выдаткамі ацанілі ў 182 100 рублёў — больш за 57 500 долараў. Іх "Брэстаўтадар" спагнаў з юрасобы, якой належала фура — беларускай фірмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі