З тэрабаронай на Барысаўшчыне працавалі прапагандысты Шпакоўскі і Лазуткін
![Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі і яго слухачы / edinstvo.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Szpak.jpg.webp?itok=SbUMKpx1)
Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі і яго слухачы / edinstvo.by
З тэрабаронай на Барысаўшчыне працавалі прапагандысты Аляксандр Шпакоўскі і Андрэй Лазуткін. Яны тлумачылі прызваным на зборы ваеннаабавязаным палітыку рэжыму, у тым ліку і ў дачыненні вайны ва Украіне, піша edinstvo.by.
Як вынікае з рэпартажу выдання, ідэалагічнаму выхаванню ўдзельнікаў тэрабароны надаецца вялікая ўвага. Нягледзячы на тое, што сярод іх нямала былых сілавікоў. У прыватнасці ваеннаабавязаных з-пад Барысава звазілі ў Хатынь.
Праверка тэрабароны ўжо падыходзіць да завяршэння. Адметнай падзеяй на Барысаўшчыне яшчэ стане фармаванне атрада народнага апалчэння.
![З тэрабаронай на Барысаўшчыне працавалі прапагандысты Шпакоўскі і Лазуткін](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-04-09_12-16-26.jpg.webp?itok=RT4P66LJ)
edinstvo.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.