З СІЗА вызвалілі чатырох маладафронтаўцаў, затрыманых па справе “Белага легіёну”

З СІЗА вызвалілі чатырох маладафронтаўцаў, затрыманых па справе “Белага легіёну”

З СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску вызвалілі чатырох сябраў "Маладога фронту", якія былі затрыманыя па справе "Белага легіёну".

Як паведамляе Радыё Свабода, сёння  ў 12.25 з СІЗА №1 выйшаў маладафронтавец Уладзь Яроменак. Ён застаецца ў статусе падазраванага, але яму змянілі меру ўтрымання.

Таксама былі вызваленыя Зміцер Крамянецкі і Арцём Леўчанка.  Апошні цягам 10 сутак трываў галадоўку ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Як ён распавёў Свабодзе, следчыя пыталіся найперш пра сувязі “Маладога фронту” і “Белага легіёну”, абарону Курапатаў, клуб “Ваяр”, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Стрыбульскага.

“Мяне распытвалі пра “Белы Легіён”, які распаўся, калі мне было 3 гады”, – сказаў Леўчанка.

Раней з ізалятара выйшаў маладафронтавец Раман Васільеў. Яшчэ адзін фігурант справы, Сяргей Барсток выйшаў пад падпіску аб нявыедзе 30 сакавіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі